"Беларусь на старажытных картах"

11.02.2022

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае цыкл "Крыніцы гістарычнай памяці" з вядомымі навукоўцамі. Адбылася сустрэча з беларускім гісторыкам і картографам Львом Казловым. Ён прапанаваў тэму "Беларусь на старажытных картах" і расказаў пра важнасць картаграфіі ў асэнсаванні дзяржаўнасці і незалежнасці краіны, а таксама яе прымяненне ў розных галінах навукі і тэхнікі.

Намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша адзначыў, што працы Льва Казлова маюць вялікае навуковае значэнне для ўсіх, хто цікавіцца нашай гісторыяй.

Фота - minsknews.by