Беларусь сустракае Дні культуры Самарскай вобласці

05.10.2026 

Цырымонія адкрыцця Дзён дакументальнага кіно Самарскай вобласці Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь адбылася ў сталічным кінатэатры «Перамога». Беларусь і Самарская вобласць паспяхова супрацоўнічаюць у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, іншых галінах эканомікі, развіваюць сувязі ў сферах навукі і адукацыі. Адным з важных злучальных інструментаў і наглядных праяў нашай духоўнай супольнасці з’яўляюцца культура і мастацтва. У красавіку гэтага года прайшлі Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Самарскай вобласці Расійскай Федэрацыі, а гэтымі кастрычніцкімі днямі беларускія гледачы змогуць здзейсніць завочнае падарожжа ў Самару і ўбачыць працы расійскіх дакументалістаў, прысвечаныя гісторыі, культуры, знакавым аб’ектам горада. Да вандроўкі далучаецца наш карэспандэнт Элеанора Коўшар.