Беларускі дзяржаўны тэатр лялек адкрывае свой 86-ты сезон

13.09.2023

14 верасня спектаклем «Запіскі маладога ўрача» адкрывае новы сезон Беларускі дзяржаўны тэатр лялек. За сваю гісторыю ён прайшоў слаўны шлях, заняў годную нішу ў нацыянальнай тэатральнай прасторы, набыўшы любоў і папулярнасць у гледачоў не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Сёння пра новы сезон аднаго са старэйшых тэатраў нашай краіны расказаў яго дырэктар Дзмітрый Сямёнаў.

Фота Беларускага дзяржаўага тэатра лялек