Беларускую драматургію прывёз Новы драматычны тэатр г. Мінска на «Белую вежу»

11.09.2025

У Брэсце калектыў прадэманстраваў сваё бачанне сялянскага жыцця. Спектакль «Камедыя» створаны паводле п’есы Уладзіміра Рудава, напісанай па матывах твораў беларускіх аўтараў Каэтана Марашэўскага і Францішка Аляхновіча. Пастаноўка распавядае аб кожным з нас – звычайным чалавеку, яго сіле і слабасцях. У сцэнічную вёску завітала наш карэспандэнт Марыя Казлова.