Белдзяржфілармоніі - 85

25.04.2022

Цэнтральнай канцэртнай пляцоўцы нашай краіны - Беларускай дзяржаўнай філармоніі сёння спаўняецца 85 гадоў. Сваю гісторыю ўстанова пачала ў канцы 30-х гадоў XX стагоддзя. Сёння тут працуе 14 калектываў: аркестры, народныя калектывы, музычныя дуэты, сусветна вядомыя музыканты, кампазітары і дырыжоры, якія добра вядомыя не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой, адзначыў мастацкі кіраўнік Беларускай дзяржаўнай філармоніі Юрый Гільдзюк.

Кожны канцэртны сезон мае сваю асаблівасць і сваё аблічча. Але выбраныя прыярытэты нязменныя: сур'ёзная і глыбокая музыка, асветніцкая дзейнасць, адраджэнне культурных традыцый, выкананне твораў розных стылявых напрамкаў і нацыянальных кампазітарскіх школ, расказаў дырэктар Беларускай дзяржаўнай філармоніі Аляксандр Нікіта.

Фота - belta.by