“Белкартаграфія” працуе над картамі раёнаў і раённых цэнтраў

03.08.2020

Адзін з напрамкаў, у якім працуе прадпрыемства "Белкартаграфія" – стварэнне падрабязных карт асобных раёнаў і раённых цэнтраў. Сёння ўжо тры вобласці – Мінская, Гродзенская і Брэсцкая – поўнасцю картаграфаваны. На чарзе – Віцебшчына, Магілёўшчына і Гомельшчына. Расказвае галоўны рэдактар прадпрыемства Галіна Ляхава.

Нядаўна з нагоды Вішнёвага фестывалю ў Глыбокім, "Белкартаграфія" прэзентавала карту са славутасцямі гэтага рэгіёна. План Глыбокага пададзены ў маштабе 1:10 000, карта раёна – у маштабе 1:100 000. Мовы выдання – руская і англійская.

Фота: vk.com