«Бібліяноч-2024»

19.04.2024

Сёння ў рамках культурна-асветніцкай акцыі «Бібліяноч-2024» Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі запрашае ўсіх, хто захоплены адкрыццямі і даследаваннямі, на пляцоўку – #ПРОнаука. З 19.00 да 23.00 гасцей чакае насычаная праграма. З падрабязнасцямі загадчык аддзела маркетынгавых камунікацый Аляксандр Тарасевіч.
У гэты ж час наведвальнікаў чакаюць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Жывая музыка, кніжныя выставы, лекцыі, заняткі на музычных інструментах  і іншыя цікавыя мерапрыемствы абяцаюць арганізатары. З праграмай пазнаёміць галоўны бібліятэкар аддзела па сувязях з грамадскасцю Юлія Валуева.
«Бібліяноч-2024» дазволіць наведаць адметныя кніжныя выставы, пазнаёміцца з рарытэтнымі выданнямі. Расказала загадчык сектара кніжных выстаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Святлана Кажамяка.

Фота ілюстрацыйнае