Больш за 230 гісторыка-культурных каштоўнасцей адрэстаўравалі ў Беларусі за апошнія два гады

17.02.2020

Аднаўленню гісторыка-культурных каштоўнасцей папярэднічае рэгістрацыя праектаў зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей у Міністэрстве культуры. У дакуменце адзначаны рэгламенты ўтрымання і выкарыстання аб’екта. Такая працэдура гарантуе захаванасць гістарычных помнікаў. Адна з крыніц фінансавання рэстаўрацыйных работ – фонд Прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва. Прыводзіць лічбы начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Наталля Хвір.

У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі сёння ўключана больш за 5 з паловай тысяч аб’ектаў. Амаль семсот з гэтага пераліку ‒ у Мінскай вобласці. Найбольшыя інвестыцыі за мінулы год у цэнтральным рэгіёне асвоены ў Палацава-паркавым ансамблі ў Нясвіжы. Працягвае першы намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Таццяна Хмель.

Фота: planetabelarus.by