Больш за 70 рэпрадукцый карцін Ван Гога прэзентавалі ў Гомелі

18.05.2020

Выставу рэпрадукцый карцін "Невядомы Ван Гог" прэзентавалі ў карціннай галерэі Гаўрылы Вашчанкі ў Гомелі. Якія карціны патрапілі ў экспазіцыю і з дапамогай якой тэхнікі яны створаны – раскажа старшы захавальнік фондаў установы Таццяна Барысава.

Звычайна мастацкія копіі работ выконваюцца алеем на палатне прафесійнымі мастакамі-капіістамі, у той час, як лічбавая мастацкая рэпрадукцыя ‒ не імітацыя, а дакладнае ўзнаўленне арыгінала.

Наведаць выставу рэпрадукцый карцін "Невядомы Ван Гог" можна да 27 жніўня.

Фота: newsgomel.by