Брэсцкае аддзяленне Саюза пісьменнікаў рыхтуе конкурс і выданне альманаха

20.03.2019

Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі праводзіць Рэспубліканскі конкурс “Папяровы бусел” на лепшы гумарыстычны твор. “Конкурс традыцыйны, і ўдзел у ім актыўна прымае творчая моладзь”, – расказала старшыня Таццяна Дземідовіч.

Сёлета Брэсту спаўняецца 1000 гадоў з часу заснавання. Пісьменнікі да юбілейнай даты рыхтуюць другі нумар альманаха “Берасцейская скарбніца” – шчырыя паэтычныя прызнанні ў любові да сваёй Бацькаўшчыны.

Фота: culture.ru