«Брэсцкая крэпасць-герой» можа папоўніць спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

29.01.2024

Летась арганізацыя зняла мараторый на наданне гэтага статусу аб’ектам ваенных дзеянняў. «Цяпер распрацоўваецца праект трансгранічнай намінацыі сумесна з Расійскай Федэрацыяй», - распавяла намеснік дырэктара па навуковай рабоце мемарыяльнага комплексу Алена Міцюкова. Прэтэндаваць на ўнясенне ў спіс Сусветнай спадчыны Брэсцкая крэпасць будзе сумесна з мемарыялам Мамаеў курган. Сёння на тэрыторыі нашай краіны ў спіс уключаны 4 аб’екты. Першым з іх у 1992 годзе стаў Нацыянальны парк «Белавежская пушча».

Фота - sb.by