Брэсцкі абласны краязнаўчы музей, філіял «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» запрашае наведаць дзве выставы

07.08.2026 

Яшчэ ў чэрвені тут адкрылася выстава шэдэўраў з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея. А на гэтым тыдні ў Брэсце пачала работу выстава аднаго экспаната ў межах пастаяннага цыкла «Музейная скарбніца». Культурная ўстанова ўпершыню выставіла на агляд публікі ўнікальны абраз пачатку ХХ стагоддзя «Спас Нерукатворны». Расказвае старшы навуковы супрацоўнік музея Вольга Назарук.