Брэсцкі Зімовы сад адзначыў дзесяцігоддзе

15.12.2020

Зімовы сад Брэсцкага ўніверсітэта імя Пушкіна адзначыў дзесяцігоддзе. У ім больш за 600 відаў раслін. Іх колькасць з моманту адкрыцця саду павялічылася ў тры разы. Усяго ў аранжарыі тры зоны: тропікі, субтропікі і пустыня. "Таксама наведвальнікі ўбачаць шмат відаў птушак, водныя экасістэмы Амазонкі і рэк Інданэзіі", ‒ расказаў начальнік Цэнтра экалогіі Аляксандр Колбас.

Да юбілею Зімовага саду яго работнікі разам з педагогамі дашкольных устаноў адукацыі Брэста выпусцілі выданне па экалогіі для самых маленькіх, а таксама адкрылі выставу "Машына часу".

Фота: ktotam.by