Брэсцкія мастакі прэзентавалі ў Мінску выставу "Зала развітання"

24.12.2019

Паўгода таму ўтварылася новая суполка мастакоў, архітэктараў, дызайнераў – BOLT (Брестское объединение любителей творчества). Днямі ўдзельнікі прыехалі ў Мінск, каб у сталічным Палацы мастацтва прэзентаваць выставу Зала развітання. На ёй работы 26 аўтараў – жывапіс, лічбавая графіка, інсталяцыі, відэа-арт і многае іншае. Працягвае адзін з арганізатараў выставы, дырэктар установы “Новая культурная ініцыятыва” Аляксандр Зіменка.

На выставе творцы прэзентавалі сваё бачанне тэмы развітання, кожны адметным спосабам. Нехта зрабіў кампазіцыю з выкарыстаных аўтобусных талончыкаў, хтосьці даследаваў колеры смутку ў розных культурах або стварыў абстрактную кампазіцыю. Распавядае адна з удзельніц праекта, мастачка Ганна Радзько.

Экспазіцыя “Зала развітання” адкрылася ў гэтым годзе і скончыцца ў наступным – 23 студзеня. Такім чынам, як адзначана ў прадмове ды выставы, "яна ўяўляе сабой развітанне з годам, які сыходзіць, і пераасэнсаванне жыцця – у новым".

Фота: facebook.com