18.06.2021
З 19 па 22 чэрвеня Музей-дача Васіля Быкава ў аграгарадку Ждановічы па традыцыі ладзіць Быкаўскія дні. Сёлета з дня нараджэння пісьменніка спаўняецца 97 гадоў. Наведвальнікам прапануюць знаёмства з невялікай, але змястоўнай мастацкай экспазіцыяй "Партрэты Васіля Быкава ў творчасці беларускіх мастакоў". Выстава будзе працаваць з 19 па 30 чэрвеня. На ёй 16 мастацкіх работ з вобразамі пісьменніка, якія беларускія мастакі стварылі ў розных выяўленчых тэхніках: жывапісе, графіцы, афорце, скульптуры, габелене. Таксама падчас Быкаўскіх дзён пройдзе мастацкі пленэр з удзелам навучэнцаў Мінскай гімназіі-каледжа мастацтваў.
Фота: nlb.by