«Чароўнай флейты гукі» ў Белдзяржфілармоніі

21.04.2025

Ансамбль салістаў «Класік-Авангард» працягвае цыкл канцэртаў «Партрэты нашых салістаў». 23 красавіка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца новая праграма  «Чароўнай флейты гукі». «Маладая артыстка калектыву, флейтыстка Вікторыя Янушкевіч прадставіць публіцы сваё віртуознае прафесійнае мастацтва», – адзначыла мастацкі  кіраўнік і галоўны дырыжор ансамбля салістаў «Класік-Авангард» Людміла Каліноўская.

Фота - philharmonic.by