14.04.2026
Музей прыроды і экалогіі, філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, запрашае жыхароў і гасцей сталіцы на выставу «Хараство камянёў». Экзэмпляры з фондавай калекцыі «Мінералы» захапляюць сваёй формай, колерам і ўласцівасцямі, якія робяць іх карыснымі ў самых розных сферах дзейнасці: ад ювелірнай справы да будаўніцтва. Багаты і цікавы свет камянёў, кожны з якіх распавядае складаную геалагічную гісторыю Зямлі, адкрыйце разам з нашым карэспандэнтам Марыяй Казловай.
