Чэмпіён свету па ігры на баяне дасць канцэрт на "Культры"

21.10.2016

У сераду, 26 кастрычніка, лаўрэат першай ступені і ўладальнік прэміі ў катэгорыі "Сеньёр вар'етэ" на 66-м Міжнародным конкурсе "Трафей свету - 2016" (Партугалія) баяніст Анатоль Таран выступіць у Доме радыё. Яно адбудзецца ў межах чарговага запісу праграмы "Канцэртная зала" у Вялікай студыі Дома радыё. Уваход па папярэднім запісе па адрасе 2101248@tut.by. У заяўцы абавязкова ўкажыце прозвішча, імя, імя па бацьку.

Фота: taran.by