«Чорна-белае каханне» Валянціна Нуднова

29.01.2024

У Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча да 21 красавіка адкрыта выстава Валянціна Нуднова «Чорна-белае каханне». Мастак нарадзіўся ў Мінску. Вучыўся ў Рэспубліканскай спецыялізаванай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве імя І. В. Ахрэмчыка і ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1999 года. У сваёй творчасці Валянцін Нудноў спрабуе раскрыць цесную сувязь эмоцыі і формы, паказаць, як форма фарміруе эмоцыю, і наадварот – як эмоцыя дыктуе пэўную форму. Сцены Музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча маюць незвычайную аўру, адзначыў мастак.

Фота - artcenter.by