Чытанне ў сталічных бібліятэках

09.08.2021

У сталічных бібліятэках імкнуцца стварыць спрыяльныя ўмовы для таго, каб дзяцей захапляла чытанне. Многія ідэі ажыццяўляюць разам з Саюзам пісьменнікаў. Пра некаторыя з іх расказала загадчыца бібліятэкі № 2 горада Мінска Ганна Кудар.

У апошні час у сталічных кнігасховішчах з’явілася вялікая колькасць якасных беларускамоўных ілюстраваных выданняў, што маюць асаблівую папулярнасць. Аднак не для ўсіх наведвальнікаў. "Некаторыя дзеці не могуць пераадолець моўны бар’ер, і, каб заахвоціць іх да чытання, патрэбныя намаганні дарослых", – расказала загадчыца сталічнай бібліятэкі № 4 Наталія Отчаская.

Фота: sch111.minsk.edu.by