Cпецыяльныя фонды Прэзідэнта ў падтрымку будучыні

26.06.2024

Напярэдадні галоўнага свята беларускай дзяржаўнасці – Дня Незалежнасці – у Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання лепшых навучэнцаў і студэнтаў нашай краіны. Гэта маладыя людзі, якія сёння сваімі навуковымі адкрыццямі і творчымі дасягненнямі ўслаўляюць Радзіму. Усе яны сабраліся ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, каб атрымаць заслужаныя ўзнагароды спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На мерапрыемстве пабывала наш карэспандэнт Марыя Казлова.