"Цудоўнае барока" прагучыць у Белдзяржфілармоніі

25.02.2022

Сёння ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт "Цудоўнае барока" у межах цыкла "У люстэрку часоў" ансамбля салістаў "Класік-авангард". Музычнае барока - эпоха 17-18-га стагоддзяў не перастае здзіўляць сучасных слухачоў дыяпазонам жанраў, сузор’ем таленавітых кампазітараў гэтай эпохі, прыгажосцю і глыбінёй іх твораў. Вось што аб канцэртнай праграме расказала галоўны дырыжор ансамбля салістаў "Класік-авангард" Людміла Каліноўская.

Фота - zviazda.by