Cёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца адкрыццё выставы «Нябачныя героі»

24.01.2024

Праект арганізаваны сумесна з грамадскай дабрачыннай арганізацыяй «Беларускі дзіцячы хоспіс». У экспазіцыі прадстаўлены партрэты падапечных хоспіса, якія паўстаюць у вобразах беларускіх міфічных персанажаў, герояў беларускіх казак. 45 фотаздымкаў-акенцаў у свет мрояў і надзеі, свет моцнай падтрымкі, сілы і мудрасці народнай традыцыйнай культуры. Расказала куратар праекта, загадчык сектара мастацкіх выстаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вікторыя Харытонава.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі шмат робіць для юных чытачоў. Праводзяцца тэматычныя экскурсіі, скіраваныя на патрыятычнае выхаванне. Адзначыла вядучы метадыст Надзея Кірчанка.

Фота - nlb.by