Цётка Уладзіміра Высоцкага адкрые яго музей у Беларусі

31.01.2018 

У вёсцы Вялешына Капыльскага раёна ствараецца музей Уладзіміра Высоцкага. Збірае ў звычайным сельскім доме рарытэтныя здымкі, дакументы і асабістыя рэчы легендарнага артыста яго траюрадная цётка з Беларусі Надзея Высоцкая. Афіцыйнае адкрыццё мемарыяльнага музея запланавана на дзень смерці знакамітага сваяка - 25 ліпеня. Адметна, што гэта дзень нараджэння прафесара Белдзяржуніверсітэта Надзеі Высоцкай.

Фота Юліі Ішмуратавай: Надзея Высоцкая