Да 100-годдзя з дня нараджэння Астара П'яцолы

25.11.2021

Заўтра да 100-годдзя з дня нараджэння аднаго з самых папулярных кампазітараў у ХХI стагоддзі Астара П'яцолы "Музычная гасцёўня" Таццяны Старчанка рыхтуе праграму, у якой прагучыць як папулярная музыка, так і музычныя кампазіцыі, што не так часта гучаць на сцэнічных пляцоўках. Мастацкі кіраўнік гасцёўні Таццяна Старчанка ўпэўнена, што музыка П'яцолы – гэта заўсёды радасць адкрыцця, усведамленне таго, што самая вялікая каштоўнасць у свеце - чалавек, яго пачуцці, душа і сэрца.

Фота - soundtimes.ru