Да 140-годдзя Янкі Купалы створаць інтэрактыўную карту месцаў, звязаных з класікам

06.12.2021

Сталічны музей Янкі Купалы рыхтуецца да 140-годдзя песняра. Спецыялісты збіраюць інфармацыю з усіх рэгіёнаў Беларусі і замежжа, каб стварыць інтэрактыўную карту мясцін, звязаных з паэтам. Як расказала старшы навуковы супрацоўнік аддзела культурна-адукацыйнай работы музея Карына Рагачэўская, напрыклад, у Пухавіцкім раёне ёсць персанальная вёска Янка Купала. У гонар беларускага класіка названы цеплаход на Волзе і аўтобус, які звязвае Санкт-Пецярбург і Мінск.

Фота - belta.by