Да 290-годдзя з дня нараджэння Ёзефа Гайдна

30.03.2022

31 сакавіка ўвесь музычны свет будзе адзначаць 290-годдзе выдатнага аўстрыйскага кампазітара Ёзефа Гайдна. Гэта падзея дае магчымасць яшчэ раз звярнуцца да творчай асобы музыканта. Здаецца, час не падуладны над ім, творы Гайдна і сёння такія ж яскравыя, свежыя, як і амаль тры стагоддзі таму. Гэтай даце ў музычнай гісторыі прысвячае сваю праграму ансамбль салістаў "Класік-авангард", якая адбудзецца ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Расказвае галоўны дырыжор калектыву Людміла Каліноўская.

У праграме канцэрта прагучыць адзін з самых вядомых твораў знакамітага кампазітара - "Развітальная" сімфонія. Вось што аб яе гісторыі стварэння расказала Людміла Каліноўская.

Фота - philharmonic.by