Да юбілею мастацкага аб'яднання УНОВІС ладзіцца праект "УНОВІС-100"

23.01.2020

Сёлета спаўняецца 100 гадоў з моманту заснавання мастацкага аб’яднання УНОВІС. Да юбілею ў нашай краіне ладзіцца праект "УНОВІС-100". Запланаваны выставы, лекцыі і конкурсы. Праграму адкрыў спецыяльны паказ дакументальнага фільма Яўгена Сяцько. Стужка расказвае пра станаўленне школы супрэматызму і яе ўплыў на сусветнае мастацтва. Пра іншыя акцыі праекта – кіраўнік цэнтра беларуска-яўрэйскай культурнай спадчына Мая Кацнэльсон.

Напярэдадні юбілею УНОВІСа ў Віцебску пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная мастацкай суполцы. Паўдзельнічаюць мастацтвазнаўцы, супрацоўнікі музеяў і выдавецтваў. Працягвае дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў.

Авангарднае аб’яднанне УНОВІС заснавана Казімірам Малевічам у Віцебску. Сярод яго ўдзельнікаў – Лазар Хідэкель, Эль Лісіцкі, Давід Якерсон і іншыя вядомыя творцы. 

Фота: facebook.com