Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" стартавала ў Беларусі

09.12.2019

Рэспубліканская навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” стартавала ў розных рэгіёнах Беларусі. Цэнтральная пляцоўка - Нацыянальны цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. Сёлета каля 100 арганізацый далучыліся да падзеі. Возьмуць удзел больш за 230 тысяч дзяцей. Кансультант упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Ларыса Емяльянчык падкрэсліла: “У нашай краіне няма чужых дзяцей”.

"Дзеці атрымаюць не толькі падарункі, але і ўвагу дарослых, што вельмі важна", – адзначыла мастацкі кіраўнік Нацыянальнага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Надзея Коршунава. У рамках акцыі ва ўстанове разгорнецца выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка”, пройдуць майстар-класы, забаўляльныя праграмы. Самай яркай падзеяй марафону стане Галоўная ёлка краіны ў Палацы Рэспублікі з удзелам Прэзідэнта.

Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" працягнецца ў Беларусі да 10 студзеня.

Фота: sb.by