Даследчык беларускай міфалогіі Зміцер Скварчэўскі прэзентаваў сваю першую кнігу

25.09.2019

Зміцер Скварчэўскі – кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ. Даследуе міфалогію і традыцыйную культуру. Ён прэзентаваў выданне “Па слядах багоў: нарысы беларускай міфалогіі”. Кніга прысвечана міфалогіі і рэлігійнай традыцыі нашых продкаў. Аўтар уздымае пытанне існавання пантэона багоў, падае іх імёны і характарыстыкі.

Фалькларысты ў ХІХ стагоддзі часам самі выдумлялі вобразы багоў і духаў. Дагэтуль на фальсіфікатах таго перыяду грунтуюцца многія навуковыя работы і папулярныя выданні. Зміцер Скварчэўскі паказвае іншы, крытычны падыход да мясцовай міфалогіі.

Фота: buk.by