Дні беларускай культуры ў Рызе

18.10.2016

У Рызе пачаліся Дні беларускай культуры, якія адкрылі фотавыстава Вольгі Кірылавай "Маленькія гісторыі вялікага горада" і канцэрт ансамбля беларускай песні "Лiлея". Літаратурны музей Янкі Купалы ў Рыжскай асноўнай школе імя беларускага творцы прапануе выставу "Завуся я толькі - Янка Купала". Падрабязней пра экспазіцыю расказвае вядучы навуковы супрацоўнік установы Галіна Варонава.

Заключнае мерапрыемства Дзён беларускай культуры - спектакль "Ветрык, вей!" тэатра-студыі "7 паверх" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Фота: belta.by