Дом Тызенгаўза ў Гродне стане часткай турыстычнага маршруту

18.12.2020

Дом Тызенгаўза ў Гродне стане не толькі культурным аб'ектам, але і часткай турыстычнага маршруту. Зараз у 250-гадовым будынку вядзецца рэстаўрацыя. Завяршыць яе плануецца ў маі. І гэта адзін з этапаў рэалізацыі буйнога трансгранічнага праекта "Шлахам Тызенгаўза", які звяжа горад над Нёманам і польскі горад Сакулка, дзе Антоній Тызенгаўз у XVIII стагоддзі ўзвёў падобныя будынкі.

У гродзенскім будынку з'явяцца каралеўская і музычная залы, кафэ і карцінная галерэя. Там можна будзе праводзіць прыёмы, канферэнцыі, святочныя падзеі. А тэатралізаваныя паказы дапамогуць даведацца больш пра тое, як жыў горад два стагоддзі таму. Пра турыстычны маршрут распавёў намеснік старшыні Рэспубліканскага турысцка-спартыўнага саюза, каардынатар праекта Сяргей Каляда.

Фота: grodnonews.by