«Думкі ўслых» Наталлі Піскуновіч

24.11.2023 

У Мінску ў музеі «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя» адкрылася выстава «Думкі ўслых» Наталлі Піскуновіч. Выстава прымеркавана да яе юбілею. У экспазіцыі прадстаўлена каля 30 тэматычных акварэльных работ. «Мастак павінен мець магчымасць выказаць свае думкі. І гэта магчымасць – яго работы. А выстава сёння – мой шанц падзяліцца сваімі думкамі», – расказала пра ідэю выставы мастачка.

Фота - vankovich.artmuseum.by