Дваццаць тэатраў з дзесяці краін прывезлі спектаклі на форум "Март-кантакт"

21.03.2017

Міжнародны маладзёжны тэатральны форум "Март-кантакт" пачаўся ў Магілёве. На спектаклі прададзены амаль усе квіткі. Традыцыйна, найбольшы ажыятаж мясцовай публікі выклікалі пастаноўкі, якія дэманструюць у дзень афіцыйнага адкрыцця і закрыцця форуму. Квіткі на камедыю "Месяц у вёсцы" Тэатра з Яраслаўля і трагіфарс "Ты, я ..." Тэатра-фэсту «Балтыйскі Дом» з Санкт-Пецярбурга разышліся ў першыя дні продажаў. Таксама павышаным попытам карысталіся спектаклі маскоўскіх і пецярбургскіх тэатраў. Усяго ж на «Март-кантакце» гледачоў чакаюць 22 пастаноўкі. Іх пакажуць артысты з Расіі, Беларусі, Украіны, Польшчы, Казахстана, Арменіі, Грузіі і Літвы. Упершыню ў форуме прымуць удзел тэатры з Аўстрыі і ЗША. Пра гэта расказаў дырэктар магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Андрэй Новікаў.