Двухтомнае выданне “Беларусы ў Сібіры” прэзентавалі на мінскай кніжнай выставе

06.02.2020 

Кніга “Беларусы ў Сібіры” – прысвячэнне ўраджэнцам нашай краіны, якія ўзбагацілі культуру далёкай зямлі сваімі традыцыямі, будавалі гарады і аднаўлялі гаспадарку ў пасляваенны час. Выданне прэзентавалі на XXVII Міжнароднай мінскай кніжнай выставе-кірмашы. Яго выпусціў Цюменскі дабрачынны фонд “Адраджэнне Табольска”.

У Сібіры шмат выхадцаў з нашай краіны. Беларусы перасяляліся ў гэтыя мясціны з сярэдзіны XIX стагоддзя, найбольш актыўна ў гады сталыпінскай рэформы, прыехалі падчас эвакуацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Кніга “Беларусы ў Сібіры” прысвечана ўкладу нашых землякоў у культуру і эканоміку рэгіёна. Расказвае рэдактар і ўкладальнік выдання Юрый Пермінаў.

У двухтомніку – сведчанні ўдзелу беларусаў у розных эпізодах гісторыі Сібіры. Яны захаваліся ў лістах, дзённіках, нататках, артыкулах навукоўцаў і літаратараў. Акцэнт зроблены на мастацкіх творах нашых суайчыннікаў. Беларуская пісьменніца Іна Фралова пераклала на рускую мову творы аўтараў-перасяленцаў.

Фота: ross-bel.ru