Дырэктар Арт-цэнтра Марка Шагала: Калі б не Давід Сімановіч, не ведаю, ці быў бы музей Марка Шагала ў Віцебску

26.06.2017 

Віцебскаму паэту і грамадскаму дзеячу Давіду Сімановічу сёння споўнілася б 85 гадоў. Ён быў ініцыятарам і заснавальнікам многіх творчых традыцый у Віцебску і асабліва шмат зрабіў для вяртання ў горад імя і спадчыны Марка Шагала. Таму невыпадкова, што сёння  выступяць каля 30 аўтараў-выканаўцаў, музычных калектываў і паэтаў Віцебска выступяць на Вечары аўтарскай песні і паэзіі  менавіта ў Арт-цэнтры Марка Шагала. Расказвае дырэктар установы Ірына Воранава.

Фота: telegraf.com.ua