Дыстанцыйную працу з чытачамі наладжваюць у Брэсцкай цэнтральнай бібліятэцы

01.12.2020

Бібліятэкі падчас пандэміі ўкараняюць новыя формы працы з чытачом. У прыватнасці, многія ўстановы ладзяць праект аддаленага інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання. 

З вясны ў Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Пушкіна дзейнічае дастаўка кніг на дом. Зараз ва ўстанове працуюць над падключэннем да электроннай базы міжнародных бібліятэк. Гэта дапаможа чытачам атрымліваць самую новую літаратуру анлайн.

Расказвае дырэктар Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Пушкіна Святлана Гарадзецкая.

Фота: gcbs-brest.by