"Дыялог часоў" у музеі "Лошыцкая сядзіба"

15.04.2022

На заўтра ў музеі "Лошыцкая сядзіба" запланавана мерапрыемства з музычнай праграмай "Дыялог часоў", арганізаванае сумесна з Філармоніяй для дзяцей і юнацтва Белдзяржфілармоніі. Гэтым мерапрыемствам арганізатары хочуць звярнуцца да вытокаў фарміравання беларускай музычнай культуры: пагаварыць аб фальклоры, першых беларускіх кампазітарах-класіках, а таксама пазнаёміцца з цікавымі гісторыямі ўзнікнення твораў, адзначыў вядучы навуковы супрацоўнік музея Васіль Сідаровіч.

Фота - museum.by