20.06.2022
Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае наведаць выставу "Дыяменты стагоддзя з бібліятэчнай калекцыі". Яна прысвечана Году гістарычнай памяці і стагоддзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Выстава прадстаўляе разнастайнасць і ўнікальнасць фонду вядучай бібліятэкі краіны праз яркія і значныя ўзоры нацыянальных дакументаў і прыклады сусветнага кнігавыдання ад 1922 года да нашых дзён. Расказвае загадчык аддзела Вікторыя Харытонава.
"На выставе можна прасачыць развіццё стылявога афармлення кнігі на працягу стагоддзя, пазнаёміцца з аўдыя- і відэадакументамі, сучаснымі электроннымі сродкамі і ўласна непарыўнай гісторыяй кнігі і бібліятэкі", - адзначыла вядучы метадыст Святлана Кажамяка.
Фота - nlb.by