Дзень памяці Якуба Коласа адзначаюць сёння ў Беларусі

13.08.2026 

Менавіта ў гэты дзень у 1956 годзе не стала класіка беларускай літаратуры. Ён быў не толькі пісьменнікам, але і публіцыстам, драматургам, літаратурным крытыкам і перакладчыкам. Двойчы лаўрэат Сталінскай прэміі – у 1946 і 1949 годзе, атрымаў пяць ордэнаў Леніна, званне «Народны паэт Беларусі». Сёння на сталічных Ваенных могілках адбылася цырымонія ўскладання кветак да помніка Якубу Коласу, у музеі імя класіка – канцэрт. Аддаць даніну памяці прыйшлі яго нашчадкі, дзеячы культуры, супрацоўнікі музеяў, а таксама знаўцы творчасці пісьменніка. Далучаецца да мерапрыемстваў дня памяці наш карэспандэнт Элеанора Коўшар.