Дзень памяці, журботы і светлых успамінаў

09.07.2026 

У сталічным Цэнтральным Доме афіцэраў сёння развіталіся з заслужаным дзеячам культуры Беларусі, народным пісьменнікам Беларусі Мікалаем Чаргінцом. Мікалай Іванавіч памёр 7 ліпеня на 89-м годзе жыцця. Ён стаў першым беларускім пісьменнікам, які звярнуўся да жанру міліцэйскага дэтэктыва. Адметную ролю Мікалая Чаргінца ў жыцці беларускага ведамства падкрэсліў міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў.
7 ліпеня не стала і Уладзіслава Місевіча – легендарнага ўдзельніка ВІА «Песняры», заслужанага артыста Беларусі, чый голас і талент дарылі мільёнам радасць і гонар за нашу песню. Падчас цырымоніі развітання прагучала шмат светлых успамінаў пра творчы шлях Уладзіслава Місевіча. Без яго голасу немагчыма ўявіць «Песняроў», адзначае заслужаны артыст Беларусі, гітарыст, скрыпач калектыву Уладзімір Ткачэнка.