Дзень радыё - з каналам "Культура"!

06.05.2020 

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 7 мая, разам. У эфіры:
- у 00:04 – запісы Білі Холідэй;
- у 02:00 – мелодыі ў выкананні акардэаністкі з Чэхіі Весны Вашкі Касерэс;
- у 06:10 – інструментальныя рытмы старой айчыннай эстрады;
- у 09:00 – “Класіка раніцай” з запісамі музыкі Станіслава Манюшкі і Алега Хадоскі;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – фрагмент Скрыпічнага канцэрта Пятра Чайкоўскага, саліст – Уладзімір Співакоў;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам;
- у 14:05 – працяг кнігі Івана Чыгрынава “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць Марка Фрадкіна”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні”: цыкл архіўных запісаў з удзелам літаратуразнаўцы Пятра Васючэнкі;
- у 15:30 – “Андалузскія мелодыі” Пака дэ Лусіі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, у межах якога – вершы ў прачытанні самых маленькіх, працяг твора Паўла Місько “Навасёлы”, рубрыка “Профікарта” і не толькі;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай і гукарэжысёрам Дар’яй Сідарэнка (да Дня радыё);
- у 17:30 – менуэты, нямецкія танцы і кантрадансы Людвіга ван Бетховена;
- у 19:00 – канцэрт RTV Slovenia Symphony Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Чаму ліса рыжая?”;
- у 21:10 – праект “Настальжы” з песнямі ВІА Cherwone gitary;
- у 22:15 – запісы музыкі Пятра Чайкоўскага ў выкананні айчынных музыкантаў;
- у 23:30 – спевы Джэй-Джэя Ёхансана.