Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі пачынае новы сезон

02.11.2021

Сёння адзін з вядучых калектываў нашай краіны Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі пачынае свой новы канцэртны сезон. За паўвекавы перыяд сваёй гісторыі ансамбль стаў неад’емнай часткай нацыянальнай культуры нашай краіны, яе творчым здабыткам. Сёння ўвечары ансамбль пакажа прэм’еру праграмы “Танцавальная вандроўку па краінах і кантынентах”. Пра яе адметнасці расказаў мастацкі кіраўнік ансамбля, народны артыст Беларусі Валянцін Дудкевіч.

Фота - philharmonic.by