Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі прэзентуе канцэрт музыкі барока

25.01.2024

27 студзеня ў Белдзяржфілармоніі канцэрт «Творцы музыкі барока і Стравінскі – шлях у цудоўнае» аматарам высокага мастацтва прэзентуе Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста нашай краіны Аляксандра Анісімава. У праграме прагучаць творы Баха, Гендэля, Пёрсела і Стравінскага. Аб адметнасцях канцэрта расказаў мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор аркестра, маэстра Аляксандр Анісімаў.

Фота - philharmonic.by