17.06.2025
Экспазіцыя прысвечана 185-годдзю славутага беларускага пісьменніка Францішка Багушэвіча, які ў свой час падпісваў некаторыя творы псеўданімам Мацей Бурачок. Адзначыла загадчык навукова-асветніцкага аддзела музея Валянціна Кароткіна.
Намеснік дырэктара Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Алеся Кузняцова расказала, што ў фондах ёсць шмат адметных дакументаў, а ў філіяле – Музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча ў Кушлянах ладзяцца святы паэзіі і песні.