Дзённікі блізкага сябра Ільі Рэпіна выдала Расійская акадэмія навук

31.07.2017

Музей-сядзіба Ільі Рэпіна "Здраўнёва", што пад Віцебскам, сёлета адзначае 125 гадоў з часу набыцця мастаком гэтага маляўнічага мястэчка. Блізкім сябрам Ільі Рэпіна быў Аляксандр Жыркевіч - таленавіты юрыст, паэт, празаік, публіцыст, мецэнат і калекцыянер. Ён некалькі разоў наведваў сядзібу. Жыркевіч быў унукам губернатара Віцебшчыны і пакінуў пасля сябе бясцэнную спадчыну. Гэта шматтомны дзённік, які ён вёў 45 гадоў свайго жыцця: успаміны пра сустрэчы з пісьменнікамі, паэтамі і мастакамі.

Дзённікі Аляксандра Жыркевіча ўвайшлі ў выданне «Служэнне Айчыне з веку ў век...», падрыхтаванае Інстытутам сусветнай літаратуры ім. Горкага Расійскай акадэміі навук. Кніга распавядае пра яркіх прадстаўнікоў старажытнага роду Жыркевіч, чыя дзейнасць непарыўна звязана з Беларуссю і Расіяй. Расказвае загадчыца адзела рускай класічнай літаратуры Інстытута сусветнай літаратуры Расійскай акадэміі навук Марыя Шчарбакова.

На фота - Аляксандр Жыркевіч (малюнак Ільі Рэпіна), wikipedia.org