05.02.2020
Сёння адзначаецца 90-годдзе з дня нараджэння народнага артыста СССР Расціслава Янкоўскага. Большую частку жыцця ён прысвяціў творчасці: іграў на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага і здымаўся ў кіно. Да свята прымеркавалі адкрыццё экспазіцыі з касцюмамі, фатаграфіямі, кнігамі і артыкуламі, прысвечанымі Расціславу Янкоўскаму. Гэты чалавек – гісторыя, адзначыла Першы намеснік міністра культуры Беларусі Наталля Карчэўская.
Выстава арганізавана Тэатрам імя Максіма Горкага сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем. Экспазіцыя – гэта не толькі даніна памяці і павагі, але і магчымасць нагадаць пра чалавека, з якім звязана амаль уся эпоха тэатра, ён увайшоў у плеяду творцаў, якую называюць "залатым фондам" айчыннай культуры і мастацтва. Працягвае заслужаны артыст нашай краіны, акцёр Андрэй Душачкін.
Фота: 1prof.by