Экспазіцыя Навукова-даследчага музея беларускага мастацтва і культуры НАН Беларусі папоўнілася рэплікамі посуду Налібоцкай мануфактуры Радзівілаў

06.08.2026 

Шкляныя келіхі і ваза з гербом роду – справа рук разьбяроў, гравіроўшчыкаў і мастакоў завода «Нёман». Таксама наведвальнікі ўстановы могуць убачыць выратаваныя карціны XVIII–XIX стагоддзяў з Брэсцкай вобласці. Вялікая карціна на рэлігійную тэматыку «Уваход у Іерусалім» нядаўна прайшла рэстаўрацыю. Гэта адзін з самых ранніх твораў, які паступіў у калекцыю музея. Другі твор з той жа царквы ў Чаравачыцах Кобрынскага раёна – «Сыходжанне Святога Духа на апосталаў», адзначыла загадчык сектара вывучэння старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Паліна Богдан.