Экспазіцыя па выніках конкурсу "На сваёй зямлі"

8.04.20 

У Мінску ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» працуе выніковая выстава 15-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі». З паўтары тысячы работ журы адабрала 400-та. Сярод іх – нацюрморты, пейзажы і партрэты на тэму «Ураджай».  Працягвае намеснік дырэктара грамадскай арганізацыі «Беларускі зялёны крыж» Алена Папова.

Сярод іншых новаўвядзенняў сёлетняга конкурсу – адбор работ. Кожны з членаў журы вызначыў 35 твораў, якія, на яго думку, лепш за ўсё раскрываюць тэму. Такім чынам, выстава дэманструе не толькі вынікі конкурсу, але і погляд экспертаў з розных краін на дзіцячую творчасць.

Выстава «На сваёй зямлі» працягнецца ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» па 25-е красавіка. Работы ўдзельнікаў і пераможцаў Міжнароднага конкурсу жівапісу і графікі таксама можна знайсці на сайте грамадскай арганізацыі «Беларускі зялёны крыж».

Фота http://www.greencross.by/