25.02.2020
У Мінску прэзентавалі электроннае выданне “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай”, прысвечанае 180-годдзю з дня нараджэння Францішка Багушэвіча – паэта, пісьменніка, публіцыста, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай мовы. Працягвае намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша.
Праект рэалізаваны Нацыянальнай бібліятэкай і Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры. На думку дырэктара другой установы Міхаіла Рыбакова, зборнік зроблены такім чынам, што зацікавіць не толькі навукоўцаў і выкладчыкаў, аднак і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй, культурай і літаратурай роднага краю.
Фота: nlb.by